by.en.cx

EN в Twitter EN В Контакте EN в Facebook
Информбюро:

28.10.2021 21:57:52
Информационный телеграм канал
Сделали канал в телеграм, где будет только важная техническая информация о проекте Encounter.
Вступайте сами и сообщите игрокам и авторам вашего домена.
https://t.me/eninformation


16.11.2020 10:17:55
Официальные зеркала проекта ENCOUNTER
http://domen.encounter.cx/
http://domen.encounter.ru/


20.04.2016 21:48:54
Внимание командам, планирующим участие в игре Всебел VI
В связи с недостаточным спросом на проживание в лагере, общий финиш и послеигровая тусовка под угрозой срыва. Если Вы хотите пообщаться, отдохнуть и потусить вечером после игры, просим Вас быть по-активнее в этом вопросе.
Так же напоминаем о необходимости поставиться на эту игру.


24.04.2012 20:00:00
Оптимистическая трагедия или WorldENd
Внимание!
Участникам Третьей международной игры в Беларуси напоминаем, что взнос принимается до 1-го мая


Архив Новостей >>>

Информация об игре

Фотоохота Фотоохота (?): (#40) "Сьвятло ў цемры" Обсуждение
Авторы игры: Чатланин, narnian, Mroia, TotalCommander
Судьи: bishopB, liankevich, levit100, Lana Menka, Gurin_Andrey, j_lukasik, CoramDeo
Коэффициент сложности игры: 0,34
Авторский коэффициент сложности (АКС): 1
Индекс качества игры: 7,5
Доступность сценария: Доступен только для участников
Игра: Фотоохота
Играем: Командами
Начало игры: 12.11.2011 10:00:00 (UTC +2)
Начало игры в вашей временной зоне: (UTC )
Время окончания: 30.11.2011 20:00:00 (UTC +2)
В игре приняли участие: 34 команды (статистика)
Статус игры: Игра недоступна для прохождения
Резонанс на форуме: 14 сообщений
Список администраторов, которые фактически имели доступ к сценарию: Чатланин (подробнее)
Просмотр загруженных фотографий >>>

ТОП-10 игры

  Команды Итоговый балл Очки Оценки
  #1  Nn 6,43 34 8,33
  #2  nastroe 6,3 15,3 8
  #3  Воін святла, абаронца цемры. 6,23 13,6 9
  #4  USIM 5,08 11,9 5
  #5  ЛЯМАНТ 4,4 10,2 -
  #6  Ktulhu-team 4,24 8,5 6
  #7  У пошуках святла 4,09 6,8 7

Оценка игры
Прием оценок завершен.

Фото-галереи



От автора игры


 

Каманда "У праломе" запрашае вас на фотапаляваньне – творчую гульню, у якой удзельнікі робяць мастацкія фотаздымкі.


20 гадоў таму Бог скрышыў Савецкі Саюз, але рэшткі Імперыі Зла глыбока заселі ў сэрцах і розумах нашага народу. Як наступствы Чарнобыльскага выбуха нябачна ўплываюць на нашае жыццё, падобным чынам, нашыя рашэньні, учынкі і меркаваньні дагэтуль атручваюцца "перажыткамі" камуністычнай ідэалогіі.

Але насуперак гэтай камуністычнай спадчыне мы маем надзею ў Ісусе Хрысце і Божым Слове, якое, як сьвятло, "ў цемры сьвеціць і цемра сьвятло не згасіць”.

 

Мы спадзяемся, што фотапаляваньне “Сьвятло ў цемры” дапаможа ўсім удзельнікам праз творчасць глыбей усьвядоміць і пераасэнсаваць гэтыя дзьве духоўныя рэчаіснасьці, якія ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас.

 

Гульня будзе праходзіць на гэтым сайце. Сайт належыць не нам і, нажаль, на ім няма беларускай мовы, таму сцэнар гульні будзе па-беларуску (тарашкевіцай), а інтэрфейс - па-расейску :(.


Парадак прахаджэньня гульні:

 

- Удзельнікі рэгіструюцца на гэтым сайце, аб’ядноўваюцца ў каманды і падаюць заяўку на ўдзел. Далучыцца да гульні можна будзе да 26-га лістапада.

Колькасць удзельнікаў у камандзе неабмежавана. Сьціслая ІНСТРУКЦЫЯ карыстаньня сайтам. Пытаньні па працы з сайтам можна задаваць па тэлефоне +375-29-555-92-36, Цімафей.

- Пасля пачатку фотапаляваньня (12 лістапада) гульцам выдаецца шэраг заданьняў на спецыяльнай старонцы, спасылка на якую з'явіцца тут напачатку гульні. Усе заданьні будуць адкрытыя адначасова, на кожнае з іх трэба будзе зрабіць фотаздымак.

Заданьне можа быць нейкім тэкстам, цытатай ці музычным урыўкам.

- На працягу дзесяці дзён каманды прыдумваюць ідэю для кожнага фотаздымка, якая павінны адлюстроўваць сутнасьць заданьня, рыхтуюць рэквізіт, мадэлей і праводзяць здыманьне.

- Пасля выкананьня заданьня неабходна запампаваць зробленыя фотаздымкі на сайт. Парадак і час выкананьня заданьняў не ўплывае на вынікі гульні, але ўсе фотаздымкі трэба паспець запампаваць да сканчэньня гульні (30 лістапада).

- За некалькі наступных дзён судзьдзі ацэньваюць зробленыя фотаздымкі і вызначаюць пераможцаў. Перамагае каманда, якая атрымала вышэйшую сярэднюю адзнаку за ўсе фотаздымкі.

- На пачатку сьнежня ўдзельнікі і арганізатары зьбіруцца разам, каб пазнаёміцца, узнагародзіць пераможцаў і абмеркаваць гульню.

 

ПРЫЗЫ:

Каманды, якія занялі прызавцыя месцы, атрымаюць сэртыфікаты на друк фотаздымкаў і набыцце фотааксэсуараў, майстар клас ад прафесійнага фатографа, кнігі і дыскі.


Судзьдзі (вельмі сьцісла, бо іх рэгаліі можна пералічваць доўга):

Веньямін Брух — біскуп, пастар, блогер.

Андрэй Лянкевіч — адзін з лепшых беларускіх фатографаў, аўтар больш як 30 выстаў і лаўрэат міжнародных конкурсаў.

Сяргей Луканін — юрыст і фатограф царквы "Новае Жыцьце".

Андрэй Гурын —лідэр "EXIT CAFE".

Сьвятлана Еўдакіменка — мастацтвазнаўца, мастак, выкладчык, арганізатар і ўдзельніца шматлікіх грамацка-культурных праектаў.

Яраслаў Лукасік — дырэктар Усходне-еўрапейскага лідэрскага форума, публіцыст.
Антоні Бокунпастар, аўтар кнігі "Залаты век Беларусі".

 

Адзнакі будуць выстаўляцца суб’ектыўна, сыходзячы з агульнага ўражаньня ад фотаздымка, якое залежыць ад:

- адпаведнасьці заданьню;

- ідэі, закладзенай у фотаздымак;

- тэхнічнай якасьці фотаздымка;

- мастацкага ўвасабленьня фотаздымка;

- асабістага, суб’ектыўнага меркаваньня судзьдзі

- і гэтак далей


У заданьні НЕ БУДЗЕ дакладна азначана, ШТО трэба сфатаграфаваць, судзьдзі будуць ацэньваць паводле агульнага ўражаньня ад кожнага фотаздымка.


Сьціслая вытрымка з правілаў гульні (Поўныя Правілы гульні, пункты 5 і 6 гэтай гульні не датычацца)

 

- Усе фотаздымкі павінны быць зроблены падчас гульні і забараняецца выкарыстаньне фотаздымкаў, запазычаных з інтэрнэту, публічных і асабістых архіваў.

- Выкарыстаньне “фоташопа” амаль цалкам забаронена, глядзі пункты 3.2-3.3 поўных правілаў гульні.

- Да кожнага фотаздымка трэба зрабіць дадатковы, які падцьверджвае аўтарства твора, код - VPR2

- Запампаваць трэба толькі адзін заліковы фотаздымак і адзін дадатковы здымак. Калі дадатковы фотаздымак будзе адсутнічаць, адзнака за заліковы фотаздымак – 0 балаў.

- Не пакідайце запампоўку фотаздымкаў да апошняга моманту, бо "хто не паспеў, той спазьніўся".

 

Акрамя стандартных правілаў, мы дадалі яшчэ адно:

- Здымкі не пывінны ўтрымліваць эротыкі.


Каб было лягчэй уявіць, што такое Фотапаляваньне, мы адабралі некалькі аглядаў лепшых прац з Фотапаляваньняў, праведзеных іншымі аўтарамі (гульні не хрысьціянскія). Каб прачытаць заданьні, на якія знятыя кадры, наўпрост навядзіце мышкай на фота.

Фотаагляд 1, Фотаагляд 2, Фотаагляд 3, Фотаагляд 4


Пытаньні па гульні чакаем на Upralomie@gmail.com ці на старонцы http://vkontakte.ru/event31513867.

Старонка гульні ў УКантакце: http://vkontakte.ru/event31513867

Старонка пракета Ўпраломе: http://vkontakte.ru/vprolome

FAIR PLAY
давайте играть честно

fairplay




Квест-комната gameroom.by

 

Сайт белорусских уфологов

19.04.2024 16:20:27
(UTC +3)

www.en.cx
EncounterTM Ltd.
2004-2024 ©
Администратор домена: Евгений Шапошников он же Air
Телефон: +375.29.6882260
E-mail: es(@)en.cx
Skype: Airevgeny